Агляд

title: Агляд даведкі па React

У гэтым раздзеле змяшчаецца падрабязная даведачная дакументацыя па працы з React. Каб пазнаёміцца з React, наведайце раздзел Навучанне.

Наша даведачная дакументацыя па React разбіта на функцыянальныя падраздзелы:

React

Праграмныя функцыі React:

  • Хукі - Выкарыстоўвайце розныя функцыі React прама з вашых кампанентаў.
  • Кампаненты - Апісвае ўбудаваныя кампаненты, якія можна выкарыстоўваць у вашым JSX.
  • API - карысныя API для аб’яўлення кампанентаў.
  • Дырэктывы - Пазначце інструкцыі для зборшчыкаў сумяшчальных з сервернымі кампанентамі React.

React DOM

React-dom змяшчае функцыі, якія падтрымліваюцца толькі для вэб-праграм (якія працуюць у DOM асяроддзі браўзера). Гэты раздзел разбіты на наступныя часткі:

  • Хукі - Хукі для вэб-праграм, якія працуюць у DOM асяроддзі браўзера.
  • Кампаненты - React падтрымлівае ўсе кампаненты HTML і SVG, убудаваныя ў браўзер.
  • API - Пакет react-dom змяшчае метады, якія падтрымліваюцца толькі ў вэб-праграмах.
  • Кліенцкія API - API з пакета react-dom/client дазваляюць рэндэрыць кампаненты React на кліенце (у браўзеры).
  • Серверныя API - API з пакета react-dom/server дазваляюць рэндэрыць кампаненты React у HTML на серверы.

Устарэлыя API

  • Устарэлыя API - API экспартаваныя з пакета React, але не рэкамендуюцца для выкарыстання ў нядаўна напісаным кодзе.