JavaScript у JSX з дапамогай фігурных дужак
JSX дазваляе пісаць HTML-падобную разметку ўнутры JavaScript файла, каб трымаць логіку рэндэрынгу і змесціва ў адным месцы. Іншы раз вы захочаце дадаць трохі логікі JavaScript, або звярнуцца да дынамічнай уласцівасці ў гэтай разметцы. У гэтым выпадку вы можаце выкарыстоўваць фігурныя дужкі ў вашым JSX, каб «адчыніць акенца» ў JavaScript.
You will learn
- Як перадаваць радкі з дапамогай двукоссяў
- Як спасылацца на JavaScript пераменную ўнутры JSX з дапамогай фігурных дужак
- Як выклікаць JavaScript функцыю ў JSX з дапамогай фігурных дужак
- Як выкарыстоўваць JavaScript аб’ект у JSX з дапамогай фігурных дужак
Перадача радкоў з дапамогай двукоссяў
Калі вы хочаце перадаць радковы атрыбут у JSX, вам трэба змясціць яго ў адзінарныя або двайныя двукоссі:
export default function Avatar() { return (  ); }
Тут, "https://i.imgur.com/7vQD0fPs.jpg" і "Грэгорыа І. Зара" перадаюцца як радкі.
Але што, калі вы хочаце дынамічна задаць значэнне src або alt? Вы можаце выкарыстоўваць значэнне з JavaScript, замяніўшы " і " на { і }:
export default function Avatar() { const avatar = 'https://i.imgur.com/7vQD0fPs.jpg'; const description = 'Грэгорыа І. Зара'; return (  ); }
Звярніце ўвагу на розніцу паміж запісам className="avatar", які вызначае назву CSS класа "avatar", што робіць відарыс круглым, і запісам src={avatar}, які счытвае значэнне JavaScript пераменнай пад назвай avatar. Гэта адбываецца таму, што фігурныя дужкі дазваляюць працаваць з JavaScript прама ў вашай разметцы!
Выкарыстанне фігурных дужак: акенца ў свет JavaScript
JSX — гэта спецыяльны спосаб напісання JavaScript. Гэта азначае, што ўнутры JSX можна выкарыстоўваць JavaScript — з дапамогай фігурных дужак { }. У прыведзеным ніжэй прыкладзе спачатку аб’яўляецца пераменная name, у якой захоўваецца імя навукоўца, а потым гэтая пераменная ўбудоўваецца ў
з дапамогай фігурных дужак:
export default function TodoList() { const name = 'Грэгорыа І. Зара'; return (
Спіс спраў {name}
Паспрабуйце змяніць значэнне пераменнай name з 'Грэгорыя І. Зара' на 'Хедзі Ламар'. Бачыце, як змяняецца назва спісу?
Любы JavaScript выраз будзе працаваць паміж фігурнымі дужкамі, у тым ліку выклікі функцый накшталт formatDate():
const today = new Date(); function formatDate(date) { return new Intl.DateTimeFormat( 'be-BY', { weekday: 'long' } ).format(date); } export default function TodoList() { return (
Спіс спраў на {formatDate(today)}
Дзе выкарыстоўваць фігурныя дужкі
Унутры JSX вы можаце выкарыстоўваць фігурныя дужкі толькі двума спосабамі:
- Як тэкст непасрэдна ўнутры JSX тэга:
Спіс спраў {name}
будзе працаваць, але<{tag}>Спіс спраў Грэгорыа І. Зара</{tag}>працаваць не будзе. - У якасці атрыбутаў адразу пасля знака
=:src={avatar}прачытае пераменнуюavatar, алеsrc="{avatar}"перадасць радок"{avatar}".
Выкарыстанне падвойных фігурных дужак: CSS і іншыя аб’екты ў JSX
У дадатак да радкоў, лічбаў і іншых JavaScript выразаў, у JSX вы можаце перадаваць нават аб’екты. Аб’екты таксама пазначаюцца фігурнымі дужкамі, напрыклад { name: "Хедзі Ламар", inventions: 5 }. Такім чынам, каб перадаць JS аб’ект у JSX, вы павінны абгарнуць аб’ект у яшчэ адну пару фігурных дужак: person={{ name: "Хедзі Ламар", inventions: 5 }}.
Гэта бачна на прыкладзе ўбудаваных CSS стыляў у JSX. React не патрабуе ад вас выкарыстання ўбудаваных стыляў (CSS класы выдатна працуюць у большасці выпадкаў). Але калі вам патрэбны ўбудаваны стыль, вы перадаяце аб’ект у атрыбут style:
Палепшыць відэатэлефон
Падрыхтаваць лекцыі па аэранаўтыцы
Папрацаваць над рухавіком на спірце
Паспрабуйце змяніць значэнні backgroundColor і color.
Вы можаце ўбачыць JavaScript аб’ект у фігурных дужках, калі напішаце яго так:
Яшчэ аб JavaScript аб’ектах і фігурных дужках
Вы можаце аб’яднаць некалькі выразаў у адзін аб’ект і спасылацца на іх у JSX з дапамогай фігурных дужак:
const person = { name: 'Грэгорыа І. Зара', theme: { backgroundColor: 'black', color: 'pink' } }; export default function TodoList() { return (
Спіс спраў {person.name}
Палепшыць відэатэлефон
Падрыхтаваць лекцыі па аэранаўтыцы
Папрацаваць над рухавіком на спірце
У гэтым прыкладзе JavaScript аб’ект person змяшчае радок name і аб’ект theme:
const person = {
name: 'Грэгорыа І. Зара',
theme: {
backgroundColor: 'black',
color: 'pink'
};Кампанент можа выкарыстоўваць гэтыя значэнні з аб’екта person наступным чынам:
Спіс спраў {person.name}
JSX вельмі мінімалістычная мова шаблонаў, таму што яна дазваляе арганізоўваць даныя і логіку з дапамогай JavaScript.
Recap
Цяпер вы ведаеце амаль усё пра JSX:
- JSX атрыбуты ў двукоссях перадаюцца як радкі.
- Фігурныя дужкі дазваляюць выкарыстоўваць JavaScript логіку і пераменныя ў вашай разметцы.
- Яны працуюць унутры змесціва JSX тэга або непасрэдна пасля
=у атрыбутах. {{і}}не з’яўляюцца спецыяльным сінтаксісам: гэта JavaScript аб’ект, схаваны ўнутры фігурных дужак JSX.
Challenge 1 of 3: Выправіце памылку
Гэты код выдае памылку Objects are not valid as a React child:
const person = { name: 'Грэгорыа І. Зара', theme: { backgroundColor: 'black', color: 'pink' } }; export default function TodoList() { return (
Спіс спраў {person}
Палепшыць відэатэлефон
Падрыхтаваць лекцыі па аэранаўтыцы
Папрацаваць над рухавіком на спірце
Вы можаце знайсці праблему?